Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка Пуціну: выконвайце Менскія пагадненьні, вызваліце Саўчанку


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка накіраваў ліст прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну.

У ім агучаныя патрабаваньні да Расеі выконваць Менскія дамоўленасьці і вызваліць усіх закладнікаў, уключна з вайсковапалоннай украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якая галадае паўтара месяцы ў маскоўскай турме. паведаміла ў ноч на сераду прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Пазаўчора я накіраваў ліст прэзыдэнту Пуціну, адным з асноўных элемэнтаў якога было патрабаваньне ня толькі спыненьне агню і выкананьне Менскіх дамоўленасьцей, але і вызваленьне Надзеі Саўчанкі і ўсіх закладнікаў», — прыводзіць словы Парашэнка у інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN-24 прэс-служба Парашэнкі.

Прэзыдэнт Украіны нагадаў, што Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы таксама патрабуе вызваленьня Надзеі Саўчанкі, паколькі яна стала дэлегатам Асамблеі.

Парашэнка адзначыў неабходнасьць выкананьня Менскіх дамоўленасьцей усімі бакамі. Ён дадаў, што санкцыі ў дачыненьні да Расеі зьяўляюцца эфэктыўнымі.

«Павінны стварыць умовы, каб прымусіць Расею да перамоваў і выкананьня абавязацельстваў, якія яна ўжо на сябе ўзяла», — сказаў прэзыдэнт Украіны.

«Мы маем лінію разьмежаваньня, за якую расейцы павінны адступіць. Украіна шмат разоў дэкляравала спыненьня агню, плацячы за гэта горкую цану, таму што тэрарысты яго не выконвалі», — прыводзіць словы Парашэнкі польскі тэлеканал TVN24.

«Мяне дзівіць тое, што Расея не адмаўляецца ад сваёй пазыцыі. Увесь сьвет бачыць, што гэта тэрарызм. АБСЭ, Рада Эўропы, Эўрапейскі зьвяз — усе асуджаюць апошнія напады (на ўсходзе Ўкраіны — рэд.). За выключэньнем Расеі», — дадаў прэзыдэнт Парашэнка.

Паводле яго слоў, ён накіраваў ліст Пуціну ў нядзелю, і той будзе вымушаны адказаць.

Пятро Парашэнка знаходзіўся ў Польшчы на мерапрыемствах ушанаваньня 70-годзьдзя вызваленьня нацысцкага канцлягера сьмерці «Аўшвіц», на якія Пуцін не прыехаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG