Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве на калядныя гуляньні прыгналі два аўтазакі. Міліцэйскія машыны далёка не сьвяточнага выгляду прыпаркавалі на відавоку — на ўваходзе да месца правядзеньня забаваў і кірмашу ў Пячэрскім лесапарку. Міліцыянтаў на гарадзкім сьвяце было нямала.

Сёлетнія калядныя гуляньні мала чым адрозьніваліся ад папярэдніх. На кірмашы прадавалі сувэнірную і забаўляльную прадукцыю. Ахвочых набыць яе было няшмат. У многіх гандлёвых палатках прадавалі алькаголь і закуску да яго — зь нязьменным атрыбутам гарадзкіх гуляньняў шашлыком. Пілі і закусвалі тут жа. Некаторыя кампаніі прынесьлі ўсё з сабой. У першыя гадзіны арганізаванага сьвяткаваньня каляд добра падпітых удзельнікаў было няшмат.

На дзьвюх пляцоўках выступалі самадзейныя музычныя калектывы. На адной зь іх сьпявалі і праводзілі калядныя гульні па-беларуску. На другой людзей забаўлялі пераважна музыкай на расейскай мове. На гэтай жа пляцоўцы праводзіліся спартовыя гульні і традыцыйны калядны конкурс найлепшай юшкі. У аздабленьні і гаворцы беларускага адпаведніка страве не было. Яе славілі на расейскі манер — «уха». У журы конкурсу пераважалі ідэолягі ды чыноўнікі.

Аўтазакі сустракаюць і праводзяць тых хто прыйшоў на сьвята

Аўтазакі сустракаюць і праводзяць тых хто прыйшоў на сьвята

Рыхтуюцца да конкурсу на лепшую юшку

Рыхтуюцца да конкурсу на лепшую юшку

Попыт на калядным кірмашы на сувэніры быў невялікім

Попыт на калядным кірмашы на сувэніры быў невялікім

Затое паесьці ды закусіць ахвотнікаў хапала

Затое паесьці ды закусіць ахвотнікаў хапала

Там, дзе дымка, там шашлык

Там, дзе дымка, там шашлык

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG