Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайт БАЖ учынілі магутную хакерскую атаку


Зь сярэдзіны дня 18 студзеня па цяперашні час сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў падвяргаецца DDoS-атацы. Зь невядомых IP-адрасоў на сайт масава дасылаюцца памылковыя запыты. Сэрвэры далі збой, паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі:

Барыс Гарэцкі
Барыс Гарэцкі

«Пакуль мы ня ведаем, хто на нас напаў. Сама DDoS-атака, паводле IP-адрасоў, адбывалася з Расеі, хоць тэхнічна нескладана скіраваць атаку празь любую краіну, неабавязкова нас атакавалі расейскія хакеры. Гэта маглі быць і амэрыканскія, і ізраільскія, і беларускія хакеры.

Зараз спрабуем справіцца з атакай, бо яна да гэтага часу працягваецца. Нашы праграмісты закрылі шэраг магчымасьцяў, некаторыя формы зваротнай сувязі на сайце, каб зьнізіць плынь зваротаў. Спадзяёмся, што карэктная работа сайту Беларускай асацыяцыі журналістаў будзе адноўленая».

Беларуская асацыяцыя журналістаў не выключае, што будзе зьвяртацца ў праваахоўныя органы, калі атака паўторыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG