Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта Свабодзе сказаў сёньня міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч:

«Вайсковы гарадок для ахоўнікаў атамнай станцыі ўжо будуецца. Мы паглядзелі, як гэта робіцца за мяжой, вызначылі для сябе мінімум дастатковасьці.

Ахоўваць АЭС будзе асобнае падразьдзяленьне ўнутраных войскаў. Па меры будаўніцтва, калі ўзьвядуць больш аб’ектаў, калі пэрымэтар станцыі стане большым, колькасьць ахоўнікаў будзе нарастаць. Мы лічым, што для гэтай справы хопіць да 400 чалавек».

2 красавіка міністар Шуневіч у Палаце прадстаўнікоў заявіў, што з задач унутраных войскаў выключаецца ахова лячэбна-працоўных прафілякторыяў і нагляд за асобамі, якія там утрымліваюцца. Частка вызваленых вайскоўцаў зоймецца аховай Астравецкай АЭС, сказаў міністар унутраных спраў Беларусі.

Паводле афіцыйных зьвестак, летась на Астравецкай пляцоўцы працавалі 3500 чалавек, зь іх 2870 прадстаўлялі беларускія будаўнічыя арганізацыі, астатнія прыехалі зь іншых краінаў, перадусім з Украіны. Заплянаваная колькасьць на 2015 год — звыш 6000 чалавек.

XS
SM
MD
LG