Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста «Белсату» Віктара Ярашука затрымала міліцыя


Больш за дзьве з паловаю гадзіны ў пінскім ГАУС знаходзіцца Віктар Ярашук.

Жыхара Пінску, журналіста-фрылансэра тэлеканалу «Белсат» затрымалі а 10 гадзіне на вуліцы два чалавекі ў цывільным і прапанавалі яму прайсьці ў будынак міліцыі нібыта для размовы.

Спадара Віктара пакінулі ў адным з кабінэтаў, нейкай размовы зь ім да гэтага часу ніхто так і не праводзіў. Пра акалічнасьці свайго затрыманьня, неабходнасьці знаходжаньня ў ГАУС Віктару Ярашуку не паведамляюць. Тэлефон журналіста ўключаны, размаўляць па ім не перашкаджаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG