Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўдахі, Лазоўскага і Дундукова ў СІЗА на Валадарцы няма


Сьледчы ізалятар №1 ГУВД на вуліцы Валадарскага
Сьледчы ізалятар №1 ГУВД на вуліцы Валадарскага

Дзяжурная сьледчага ізалятару нумар 1, што месьціцца на вуліцы Валадарскага ў Менску, паведаміла карэспандэнту Свабоды, што ў сьпісах іхных вязьняў няма Алеся Яўдахі, Міраслава Лазоўскага і Андрэя Дундукова.

Трое былі арыштаваныя мінулай ноччу пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка 21 сакавіка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лягерах з зброяй».

Алесь Яўдаха, які быў схоплены людзьмі ў цывільным на вуліцы, нібыта абвінавачаны ў «падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках». У чым абвінавачваюць Міраслава Лазоўскага, дакладна таксама невядома. Але да затрыманьня ён паведамляў, што ягоны профіль на Facebook быў узламаны, невядомая асоба ад ягонага імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 сакавіка.

Ня выключана, што затрыманыя знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Але ў КДБ Беларусі не даюць інфармацыі пра гэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG