Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папраўкі ў дэкрэт № 3 распрацаваныя, але падрабязнасьцяў пакуль не агучваюць


Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Рагачове 12 сакавіка
Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Рагачове 12 сакавіка

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі падрыхтавала пакет прапаноў па ўнясеньні зьменаў у дэкрэт № 3, заявіла міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч у праграме «Галоўны эфір» Беларускага тэлебачаньня.

«У нас ёсьць пакет прапаноў, мы цяпер яго адпрацавалі і ўнеслі ва ўрад. Усе прапановы — выключна тая практыка, якую мы напрацавалі і зь якой сутыкнуліся ў ходзе рэалізацыі дэкрэту № 3».

Над удакладненьнем сьпісаў платнікаў актыўна працуе Міністэрства падаткаў і збораў сумесна з органамі выканаўчай улады. Мінпрацы таксама мае свае інфармацыйныя крыніцы — зьвесткі фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, сказала новая міністарка працы.

Прэсавая сакратарка Мінпрацы Вольга Шцін патлумачыла Свабодзе:

«У нас склалася такая практыка: мы праекты не абмяркоўваем і не камэнтуем. Сапраўды, прапановы па дэкрэце ўнесеныя. Да таго, што сказала міністар, дадаць пакуль няма чаго. Тыя тэрміны, якія нам паставілі, мы вытрымалі. Як толькі зьявіцца інфармацыя, мы адразу ж апублікуем яе на сайце».

Што да пастаўленай задачы працаўладкаваць усіх беспрацоўных да 1 траўня, міністарка працы Ірына Касьцевіч выказала прапанову «у якасьці часовай фінансавай падтрымкі беспрацоўнага можна прыцягваць да грамадзкіх работ, якія будуць аплачвацца».

Што да загаду кіраўніка дзяржавы забясьпечыць сярэдні заробак 500 даляраў да сьнежня 2017, Ірына Касьцевіч заявіла:

«Мы цудоўна разумеем, што ня ў кожнаму прадпрыемстве заработная плата да сьнежня можа быць ня меншай за 1000 беларускіх рублёў. Тут дыфэрэнцаваны падыход: у залежнасьці ад галіны і фінансавага стану кожнага прадпрыемства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG