Лінкі ўнівэрсальнага доступу

86% расейцаў заўважылі страх іншых краінаў перад РФ


Ілюстрацыйнае фота. Падчас сьвяточнага шэсьця на Дзень народнага адзінства ў Маскве, 4 лістапада 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Падчас сьвяточнага шэсьця на Дзень народнага адзінства ў Маскве, 4 лістапада 2016 году

Бальшыня расейцаў лічыць, што Расею ў сьвеце баяцца. Такога пункту гледжаньня прытрымліваюцца 86% рэспандэнтаў, якія ўдзельнічалі ў апытаньні, праведзеным фондам «Грамадзкая думка». 75% удзельнікаў дасьледаваньня лічаць, што гэта добра, перадае Interfax.ru.

Рэспандэнты таксама перакананыя, што ўплыў Расеі ў сьвеце ў апошнія гады хутчэй расьце (67%), чым зьніжаецца (19%). Рост гэтага ўплыву яны зьвязваюць з ростам ваеннай моцы краіны (14%), правядзеньнем правільнай, незалежнай зьнешняй палітыкі (11%) і называюць гэта заслугай прэзыдэнта РФ (7%).

Пра тое, як сёньня ставяцца да Расеі ў сьвеце, думкі рэспандэнтаў падзяліліся: 48% лічаць, што дрэнна, 42% — што добра. Між тым кожны другі (51%) лічыць, што стаўленьне да Расеі ў сьвеце ў цэлым неаб’ектыўнае (супрацьлеглага пункту гледжаньня прытрымліваюцца 36%).

Апытаньне было праведзенае 24-25 сьнежня 2016 году сярод 1500 рэспандэнтаў у 104 населеных пунктах Расейскай Фэдэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG