Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі пратэсты супраць росту цэнаў на электраэнэргію. ЖЫВОЕ ВІДЭА


Пратэстоўцы ідуць да прэзыдэнцкага палацу

Пратэстоўцы ідуць да прэзыдэнцкага палацу

Некалькі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю ў сталіцы Армэніі Ерэване і ідуць да рэзыдэнцыі прэзыдэнта, каб выказаць пратэст супраць павышэньня цэнаў на электраэнэргію.

Будынак рэзыдэнцыі акружаны вялікай колькасьцю паліцыі, «людзі ў цывільным» спрабуюць выціснуць з ваколіц журналістаў.

Намесьнік кіраўніка паліцыі Ерэвана Валеры Асіпян заяўляе, што на акцыю пратэсту няма належных дазволаў, і таму яна незаконная.

У сваю чаргу, заявіў ён, прэзыдэнт Серж Саргсян прапанаваў запрасіцьб на сустрэчу групу з трох ці чатырох пратэстоўцаў, калі дэманстранты спыняць сваё шэсьце.

Пратэстоўцы адхілілі такую прапанову, заявіўшы, што гэта для іх непрымальна.

Паліцыя заблякавала дэманстрантаў на праспэкце Баграмяна, тыя адказалі сядзячым страйкам, патрабуючы вольнага праходу.

Паліцыянты блякуюць вуліцу на шляху пратэстоўцаў

Паліцыянты блякуюць вуліцу на шляху пратэстоўцаў

Рэгулятарная камісія па камунальных паслугах Армэніі 17 чэрвеня ўхваліла павышэньне цаны на электраэнэргію амаль на 17%. Гэта ўжо трэці рост цэнаў на электраэнэргію цягам апошніх трох гадоў.

Жывы эфір з акцыі пратэсту

XS
SM
MD
LG