Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікабрытані прынялі «закон Магніцкага»


Парлямэнт Вялікабрытаніі ўхваліў закон, які накладае на тэрыторыі каралеўства санкцыі ў дачыненьні да парушальнікаў правоў чалавека ў іншых краінах.

Як паведамляе брытанская газэта Independent, паводле новага заканадаўчага акту, улады атрымаюць магчымасьць канфіскоўваць актывы замежных парушальнікаў правоў чалавека, у прыватнасьці і тых, хто набывае нерухомасьць у Вялікабрытаніі.

«Прадугледжаныя новым „законам Магніцкага“ санкцыі прынясуць адчувальны страх клептакратам у Расеі і ў іншых аўтарытарных рэжымах. Усе яны маюць дарагую нерухомасьць у Лёндане і мяркуюць, што яны недатыкальная», — сказаў Уільям Браўдэр, кіраўнік «Таварыства правасудзьдзя Магніцкага» — паведамляе брытанскі сайт «Law and Order in Russia», прысьвечаны Сяргею Магніцкаму і парушэньням правоў чалавека ў Расеі.

Расейскі юрыст Сяргей Магніцкі памёр у сьледчым ізалятары «Матроская цішыня» 16 лістапада 2009 году. Яго абвінавачвалі ў датычнасьці да ўхіленьня ад выплаты падаткаў у фондзе Hermitage Capital Management міжнароднага фінансіста Ўільяма Браўдэра. Магніцкі сьцьвярджаў, што яго арыштавалі праз заявы аб карупцыі ў расейскіх урадавых колах.

«Акт імя Сяргея Магніцкага» быў прыняты Кангрэсам ЗША і падпісаны прэзыдэнтам Баракам Абамам у сьнежні 2012 года. Паводле Акту, Злучаныя Штаты ўвялі санкцыйны сьпіс, у які ўнесьлі людзей, як мяркуецца, датычных да сьмерці юрыста. Фігурантам «сьпісу Магніцкага» забаронены ўезд у ЗША. У Крамлі рашэньне Вашынгтона назвалі палітызаваным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG