Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню беларускія рок-музыкі дадуць вялікі онлайн-канцэрт (жывая трансьляцыя)


«Апошні золак» - музычны праект, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня.

«Апошні золак» - музычны праект, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня.

«Апошні золак» - музычны праект, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня. Жывую трансьляцыю прэм’еры 5 кастрычніка ў 19.00 можна будзе пагядзець на сайце Svaboda.org

5 кастрычніка ў 19.00 у інтэрнэце адбудзецца прэм’ера супольнага музычнага праекту «Апошні золак», у якім бяруць удзел Лявон Вольскі, Наста Шпакоўская, Аляксандар Памідораў, Ганна Хітрык, Віктар Рудэнка, Алесь Дзянісаў і Зьміцер Вайцюшкевіч.

Праект будзе прадстаўлены ў незвычайнай форме — замест запісанага альбому аматараў музыкі чакае онлайн-канцэрт. «Апошні золак» будзе створаны ў рэжыме рэальнага часу — жывыя сьпевы і музыку будзе дапаўняць жывое візуальнае аздабленьне з дапамогай мастачкі па пескаграфіі Насты Шастак, якая будзе працаваць на сцэне адначасова з музыкамі.
Мы ішлі ад таго, што праект супраць сьмяротнага пакараньня мусіць быць на 100% жывым

— Мы ішлі ад таго, што праект супраць сьмяротнага пакараньня мусіць быць на 100% жывым — па выкананьні, па эмоцыях, па падыходзе. Кожнае імгненьне жыцьця, нават небездакорнае, мае свой сэнс. Зрабіць нас лепш, даць нам магчымасуць нешта зразумець, — тлумачыць каардынатар праекта Сяргей Будкін. — Мы ня маем мэты пераканаць, але маем мэту даць нагоду задумацца. Злачынцаў трэба караць, але нельга забіваць, нават паводле законаў.



Рэжысэр-пастаноўшчык праекту — Павел Бандзіч, вядомы па стужцы «Сэрца за кратамі», якая перамагла ў намінацыі «Найлепшы публіцыстычны фільм» на фэсьце «Залаты бубен» ў Ханты-Мансійску (Расея).
Мы ня маем мэты пераканаць, але маем мэту даць нагоду задумацца. Злачынцаў трэба караць, але нельга забіваць, нават паводле законаў.

— Ідэя ў тым, каб празь песьні, жывое выкананьне і візуал стварыць на сцэне жывы дыялёг пра забойствы, якія адбываюцца з нашай маўклівай згоды. Песьні пра пачуцьці і розныя жыцьцёвыя абставіны, а таксама інсталяцыі на тэму каштоўнасьці жыцьця для ўсіх і заўжды, — распавядае Павел Бандзіч.

Праект эксклюзіўны і з пункту гледжаньня выкарыстаных твораў — кожны артыст выканае адну цалкам новую і адну адмыслова пераасэнсаваную песьню з ужо вядомага рэпэртуару.

Жывую трансьляцыю прэм’еры 5 кастрычніка ў 19.00 можна будзе пагядзець на сайце Svaboda.org
XS
SM
MD
LG