Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША просяць арыштаваць актывы Vimpelcom, MTC і TeliaSonera ў Эўропе


Швэдзка-фінская TeliaSonera — адна з кампаніяў, якую вінавацяць у карупцыі — падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году ў Беларусі праз сваю даччыную фірму здала ўладам поўную інфармацыю пра перапіску, званкі, месцазнаходжаньне, перамяшчэньні апанэнтаў рэжыму.

Амэрыканскія ўлады зьвярнуліся да шэрагу эўрапейскіх краінаў з запытам аб арышце актываў на суму каля 1 мільярда даляраў у сувязі з расьсьледаваньнем аб карупцыі пры працы тэлекамунікацыйных апэратараў ва Ўзбэкістане.

Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на судовыя дакумэнты і ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі газэты, кампаніі Vimpelcom, MTC і TeliaSonera, якія базуюцца ў Амстэрдаме, плацілі хабары чыноўнікам ва Ўзбэкістане для атрыманьня тэлекамунікацыйных кантрактаў у гэтай краіне. Паводле амэрыканскіх сьледчых, «сотні мільёнаў даляраў» мелі накіроўвацца на рахункі кампаній, якія кантралююцца Гюльнарай Карымавай, старэйшай дачкой прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава.

The Wall Street Journal піша, што амэрыканскі запыт аб арышце актываў быў накіраваны ў Ірляндыю, Бэльгію, Люксэмбург, Швэйцарыю і Швэцыю.

У 2012 годзе швэдзкія мэдыі расьсьледавалі акалічнасьці супрацоўніцтва кампаніі TeliaSonera з уладамі Беларусі, Азэрбайджану і Ўзбэкістану. Паводле таго, што тады паведамлялі швэдзкія СМІ, праз сваю даччыную фірму ў Беларусі — апэратара мабільнай сувязі Life :) — швэдзка-фінская TeliaSonera паспрыяла беларускаму рэжыму падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Тады Life :) здала ўладам поўную інфармацыю пра перапіску, званкі, месцазнаходжаньне, перамяшчэньні апанэнтаў рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG