Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея гатовая да ўжываньня ядзернай зброі больш, чым у часы халоднай вайны — кіраўнік Пэнтагону


Эштан Картэр
Эштан Картэр

Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што Расея зараз больш гатовая да ўжываньня ядзернай зброі, чым у часы халоднай вайны. Пра гэта кіраўнік Пэнтагону заявіў 26 верасьня, выступаючы на авіябазе Майнант у Паўночнай Дакоце. Картэр абвінаваціў Маскву ў «бразганьні» ядзернай зброяй, павелічэньні колькасьці вучэньняў і ажыўленьні палітычнай рыторыкі на тэму ядзернай зброі.

«Цяпер найбольш верагодным зьяўляецца ня масавы абмен ядзернымі ўдарамі паводле клясычнага сцэнару халоднай вайны, а, хутчэй, меншыя паводле маштабу, але ўсё роўна беспрэцэдэнтныя і жудасныя атакі ядзернай зброяй, якія ажыцьцявяць, напрыклад, Расея ці КНДР», — сказаў Картэр.

Ён таксама выказаў занепакоенасьць намерам Расеі перагледзець свае запасы ядзернай зброі, нават пасьля абвяшчэньня ЗША пра будаўніцтва новага пакаленьня ядзернай зброі на суму больш за 100 млрд даляраў.

Картэр дадаў, што нарошчваньне ядзернай зброі Расеяй «падымае сур’ёзныя пытаньні аб прыхільнасьці яе лідэраў да стратэгічнай стабільнасьці, павагі да заключаных дамоўленасьцяў аб непрымяненьні ядзернай зброі і ці маюць яны глыбокую перасьцярогу адносна размахваньня ядзернай зброяй, якую ўжо дэманстравалі лідэры часоў халоднай вайны».

Стасункі паміж Захадам і Масквой пагоршыліся пасьля акупацыі Расеяй украінскага Крыму і яе агрэсіі на часткі ўкраінскага Данбасу да найгоршага ўзроўню з часоў халоднай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG