Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь эканоміць на АЭС за кошт бясьпекі — эўрадэпутат


Беларуская АЭС, якая будуецца каля Астраўца
Беларуская АЭС, якая будуецца каля Астраўца

У панядзелак, 6 чэрвеня дэпутаты Эўрапарлямэнту праслухалі справаздачу па Беларускай АЭС, якую прадставіў эўракамісар па гуманітарнай дапамозе і антыкрызісных мерах Хрыстас Стыліянідэс. Адносна бясьпекі БелАЭС былі выказаныя шматлікія сумневы. Эўропа мае да Беларусі цэлы сьпіс пытаньняў.

Шматлікія дэпутаты зьвярнулі ўвагу на тое, што Астравецкая АЭС будуецца пад самымі межамі Літвы. Згадваючы Чарнобыльскую катастрофу, яны адзначалі, што ў выпадку аварыі Беларусь ня зможа ўтрымаць радыеактыўныя ападкі ў сваіх межах, таму пытаньне становіцца міжнародным. І ня толькі тэхнічным, але і палітычным.

Камісія па БелАЭС, якая мае толькі ролю назіральніка, паабяцала выкарыстаць усе інструмэнты, каб запэўніць найвышэйшыя стандарты бясьпекі. Стыліянідэс жа нагадаў, што тэсты бясьпекі АЭС — нацыянальная кампэтэнцыя, яны добраахвотныя. Але заявіў, што беларускі кантрольны орган па АЭС павінен быць больш незалежны.

Літоўскі эўрадэпутат Пэтрас Аўштравічус заўважыў, што ўдзел Расеі ў пабудове Беларускай АЭС адлюстроўвае яе інтарэсы ў энэргетыцы рэгіёну, адзначае BBC.

Яго пужаюць заявы Лукашэнкі, што АЭС будзе найтаньнейшай у сьвеце. Некаторыя аспэкты будаўніцтва ён назваў незаконнымі, дадаўшы, што «Беларусь эканоміць за кошт бясьпекі». Даклад Стыліянідэса па БелАЭС ён назваў «неадэкватным».

«Або мы ня вывучылі ўрокі Чарнобыля?» — спытаў, як піша New Europe, «адзін раззлаваны літоўскі эўрадэпутат».

Выданьне адзначае, што шматлікія дэпутаты заклікалі «спыніць» будаўніцтва станцыі, якую будуе «дыктатар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG