Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель павіншавала АГП з 20-годзьдзем


Ангела Мэркель

Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выказала надзею на тое, што Аб’яднаная грамадзянская партыя прадставіць сябе беларускаму грамадству ў якасьці пераканаўчай дэмакратычнай альтэрнатывы, якая базуецца на эўрапейскіх каштоўнасьцях:

«Вы ўносіце важны ўклад у дэмакратызацыю вашай краіны. Я жадаю вам і вашай партыі ў далейшым шмат сілы і цярпеньня. Мы з радасьцю працягнем супрацоўніцтва нашых партый у межах эўрапейскай народнай партыі, я жадаю вам Божага блаславеньня, вялікіх посьпехаў і ўсяго добрага», — піша спадарыня Мэркель у сваім віншаваньні.

«Я сардэчна віншую вас з гэтым юбілеем. У цяжкіх умовах вы працавалі мінулыя 20 гадоў, каб вывесьці вашу краіну на шлях свабоднай дэмакратыі, — адзначыла Мэркель. — Важным сыгналам зьяўляецца тое, што сёньня вы сабраліся для таго, каб накіраваць свае намаганьні для адкрыцьця Беларусі свабоды, дэмакратыі і рынкавай эканомікі, каб зрабіць вашу краіну сябрам эўрапейскай сям’і».

Раней віншавальны ліст на адрас АГП накіраваў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран.

XS
SM
MD
LG