Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога праваабаронцу Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі з карцэр за спрэчку з турэмным начальствам


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка на 10 дзён апынуўся ў карцэры за спрэчку з адным з начальнікаў Шклоўскай калёніі, дзе ўтрымліваюць былога праваабаронцу.

Пра канфлікт распавёў бацька Бандарэнкі Валер, якому ўдалося ўбачыцца з сынам 11 сьнежня.

«17 сьнежня ў калёніі будзе суд, на якім Андрэя хутчэй за ўсё прысудзяць да турэмнага рэжыму. Сёньня паехаў у калёнію з заявай, каб мяне пусьцілі на суд. Пакуль не далі адказу, але нечакана дазволілі кароткую сустрэчу з сынам. Аказалася, ён цяпер ў ШЫЗА — гэтак называецца карцэр. Патрапіў туды пасьля таго, як у нечым запярэчыў аднаму з намесьнікаў начальніка калёніі. Сядзіць зноў у адзіночцы, але ўжо ў іншым памяшканьні і з больш жорсткім рэжымам, але пры гэтым на ўмовы ня скардзіцца і нават кажа, што кормяць нармальна», — распавёў пра сына Валер Бандарэнка.

Бацька былога палітвязьня таксама падзяліўся зьвесткамі пра тое, што скаргі, якія Андрэй Бандарэнка раней адпраўляў у Пракуратуру і Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС адносна ціску на яго ў калёніі да адрасатаў ня патрапілі. «Андрэй сказаў пра лёс сваіх скаргаў, што ніводная нават не выйшла з калёніі. У тым ліку скарга ў санстанцыю Шклоўскага раёну на дрэнную ваду ў калёніі. Але адкуль у яго такія зьвесткі, ён не патлумачыў», — кажа Валер Бандарэнка.

Былы палітвязень, заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа інавэшн» Андрэй Бандарэнка адбывае ў Шклоўскай калёніі тэрмін у 3 гады зьняволеньня за злоснае хуліганства. Сваю віну ў судзе Бандарэнка прызнаў часткова, пры гэтым не выключыў правакацыі спэцслужбаў у адным з эпізодаў абвінавачаньня. Меркаваньні беларускіх праваабаронцаў адносна справы Андрэя Бандарэнкі падзяліліся. Частка былых калегаў Бандарэнкі лічаць, што ўлады адпомсьцілі яму за праваабарончую дзейнасьць і дамагаюцца прызнаньня яго палітвязьнем і тэрміновага вызваленьня. Праваабаронцы «Вясны» кажуць, што прысуд Андрэю Бандарэнку адпавядае нормам, якія склаліся ў краіне. Пазьней «Вясна» заявіла пра тое, што ціск на Андрэя Бандарэнку у калёніі зьвязаны зь ягонай дзейнасьцю як праваабаронцы і запатрабавала ад адміністрацыі калёніі ў тым ліку стварыць яму нармальныя ўмовы адбыцьця пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG