Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Бандарэнку пераводзяць у шклоўскую калёнію


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка, які спаслаўся на тэлефанаваньне ад сына.

«Толькі што пазваніў Андрэй і сказаў, што яго пераводзяць у шклоўскую калёнію, загадалі зьбірацца. З чым гэта зьвязана, не патлумачылі. Андрэй запатрабаваў, каб далі пазваніць. Пагадзіліся. Цяпер ён, відаць, ужо ў этапе на Шклоў».

У 2014 годзе заснавальнік арганізацыі абароны правоў вязьняў «Плятформа» Андрэй Бандарэнка быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве. Віну Андрэй Бандарэнка прызнаў часткова і дамагаўся перагляду прысуду, але безвынікова. У бабруйскай калёніі, куды Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі для адбыцьця пакараньня, у яго ўзьніклі праблемы ў кантактах зь іншымі вязьнямі. Андрэй Бандарэнка мусіў адмовіцца ад прыняцьця ежы ў сталоўцы, на некалькі тыдняў яго зьмяшчалі ў карцэр. Тым часам у Менску актывісты ініцыятывы «За волю» пачалі грамадзкую кампанію дапамогі Андрэю Бандарэнку.

Меркаваньні беларускіх праваабаронцаў наконт палітычнай прычыны асуджэньня Андрэя Бандарэнкі падзяліліся. Адны кажуць, што ён стаў ахвярай правакацыі, якую арганізавалі ўлады, іншыя лічаць, што Бандарэнка быў асуджаны ў межах юрыдычнай практыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG