Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога праваабаронцу Андрэя Бандарэнку на паўгода зьмясьцілі ў карцэр


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Вязьня шклоўскай калёніі Андрэя Бандарэнку на 6 месяцаў зьмясьцілі ў карцэр. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка.

«Андрэю дазволілі спатканьне, да яго прыяжджалі сваякі. Сказаў, што карцэр яму працягнулі на паўгода, але трымаецца добра і на ўмовы ня скардзіцца. Цяжка, але трымаецца. Нібыта тут станоўча вырашылася і тая праблема ў зносінах зь іншымі вязьнямі, якая ўзьнікла ў баруйскай калёніі. Цяпер усё добра», — паведаміў Валер Бандарэнка.

Былы палітвязень, заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэй Бандарэнка з 2014 году адбывае 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве. Спачатку Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў бабруйскую калёнію, дзе, як ён лічыць, супроць яго ўчынілі правакацыю, якая прывяла да пагаршэньня стасункаў зь іншымі вязьнямі. Пазьней з бабруйскай калёніі Андрэя Бандарэнку перавялі ў калёнію ў Шклове, дзе былы праваабаронца амаль адразу трапіў у карцэр. «Што да стасункаў зь вязьнямі, цяпер да яго ставяцца, як да ўсіх», — кажа бацька Андрэя Бандарэнкі.

У судзе Андрэй Бандарэнка часткова прызнаў сваю віну ў злосным хуліганстве, але пры гэтым заявіў, што як меней адзін эпізод справы быў сфабрыкаваны праваахоўнікамі, каб адпомсціць яму за праваабарончую дзейнасьць і адправіць за краты. Меркаваньні беларускіх праваабаронцаў пра тое, ці лічыць Андрэя Бандарэнку палітычным вязьнем, падзяліліся. Адны адзначылі, што ягонае пакараньне адпавядае прынятаму ў Беларусі за падобнае злачынства, іншыя ж мяркуюць, што ягоная справа яўна сфабрыкаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG