Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Вэнэсуэлы абвінаваціў Мадуру ў дзяржаўным перавароце


Нікаляс Мадура
Нікаляс Мадура

Нацыянальны кангрэс Вэнэсуэлы большасьцю галасоў абвясьціў дзяржаўным пераваротам дзеяньні прэзыдэнта краіны Нікаляса Мадура, які фактычна заблякаваў правядзеньне рэфэрэндуму аб імпічмэнце, паведамляе ВВС.

Экстранная сэсія парлямэнту некалькі разоў перарывалася прыхільнікамі Мадура, аднак апазыцыі, якая мае ў кангрэсе большасьць, усё ж удалося правесьці галасаваньне і прыняць заяву.

У ёй гаворыцца, што ўрад краіны на чале з Мадурам парушыў канстытуцыю. Апазыцыйныя кангрэсмэны абяцаюць вывесьці на вуліцы народ і пачаць масавыя акцыі пратэсту.

Лідэр апазыцыйнай большасьці ў парлямэнце Хуліё Борхес заявіў, што разьлічвае прыцягнуць Нікаляса Мадуру да адказу.

«Неабходны палітычны і судовы працэс, які вызначыць адказнасьць прэзыдэнта Нікаляса Мадуры за антыканстытуцыйныя дзеяньні, накіраваныя супраць дэмакратыі, правоў чалавека і будучыні нашай краіны», — заявіў кангрэсмэн.

Рэзалюцыя парлямэнту складаецца зь дзевяці пунктаў. У ёй, у прыватнасьці, зьмяшчаецца зварот да сусьветнай супольнасьці з просьбай узмацніць ціск на ўрад Мадуры.

Пакуль незразумела, якія наступствы будзе мець заява кангрэсу — урад і Вярхоўны суд краіны цалкам кантралююцца прыхільнікамі Мадуры, якія да гэтага часу пасьпяхова зрывалі любыя заканадаўчыя ініцыятывы апазыцыйна настроенага парлямэнту.

Сам Нікаляс Мадура цяпер знаходзіцца ў Савудаўскай Арабіі. У адказ на рэзалюцыю парлямэнту прэзыдэнт у тэлезвароце заявіў, што «рэвалюцыя і надалей будзе перамагаць, нягледзячы на пастаянныя хітрыкі правых дзеля захопу ўлады неканстытуцыйнымі мэтадамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG