Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паротнікаў: Карач і Караткевіч пахавалі сябе як палітыкі


Андрэй Паротнікаў
Андрэй Паротнікаў

Кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку пракамэнтаваў затрыманьні трох чалавек, якія пісалі для расейскага агенцтва Regnum.

Затрымалі пэрсанажаў, якія заклікалі да зьнішчэньня беларускай дзяржавы.

«Затрымалі не прыхільнікаў саюзу з Расеяй ці аматараў расейскай славеснасьці. Затрымалі пэрсанажаў, якія заклікалі да зьнішчэньня беларускай дзяржавы. Можна па-рознаму ставіцца да існуючага парадку рэчаў у Беларусі, але факт заключаецца ў тым, што зьнішчэньне яе дзяржаўнасьці будзе суправаджацца гібельлю дзесяткаў, а хутчэй за ўсё сотняў тысяч нашых суайчыньнікаў. „Русский мир“ у абліччы сваіх адэптаў марыць ня проста пра паглынаньне беларускай дзяржавы, але і пра зьнішчэньне або выгнаньні носьбітаў беларускай нацыянальнай самасьвядомасьці,» — піша Паротнікаў.

Гэта тое, што на Захадзе называюць „злачынствамі нянавісьці“

«Гэта тое, што на Захадзе называюць „злачынствамі нянавісьці“.
Такім чынам, затрыманыя суб’екты не зьяўляюцца ні пакутнікамі за свабоду слова, ні палітвязьнямі. Палітычная і юрыдычна пазіцыя беларускіх уладаў бездакорная,» — дадае ён.

Паротнікаў таксама лічыць, што кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач і андыдатка на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году Тацяна Караткевіч, якія выступілі ў абарону затрыманых, «сябе пахавалі ў якасьці палітыкаў у гэтай краіне. Бо па факце выступілі ЗА зьнішчэньне дзяржавы, якую нібыта прэтэндуюць ўзначаліць, ЗА забойства сотняў тысяч яе грамадзян. Усё адно, па якой прычыне гэта было зроблена: за грошы, па дурасьці ці з каштоўнасных меркаваньняў. Пасьля гэтага іх палітычная кар’ера скончана».

«Безумоўна, гэта не выключае дыскусіі адносна геапалітычнай арыентацыі краіны: Расея, Захад ці ізаляцыянізм (асабіста я- ізаляцыяністаў). Але базай гэтай дыскусіі можа быць толькі пабудова самастойнага, эканамічна і тэхналягічна разьвітой, нацыянальнай беларускай дзяржавы,» — завяршае свой допіс Андрэй Паротнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG