Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку спынілі па дарозе зь мітынгу, запрашалі ў РУУС


Анатоль Лябедзька на мітынгу прадпрымальнікаў

Анатоль Лябедзька на мітынгу прадпрымальнікаў

Палітыка не атрымалася ўгаварыць, сілай весьці ня сталі.

Пасьля несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў, што завершыўся ў Менску каля 17-й гадзіны, лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку спрабавалі затрымаць супрацоўнікі ДАІ.

Лябедзьку папрасілі спыніцца ўжо ў двары ягонага дома нібыта за парушэньне неназванага правіла дарожнага руху, пацьвердзіла Свабодзе прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна.

Яна паведаміла, што супрацоўнікі ДАІ сталі даглядаць яго машыну, без дазволаў і санкцыяў залезьлі ў асабістыя рэчы палітыка. Ад Лябедзькі патрабавалі праехаць у РУУС Цэнтральнага раёну, ён не згаджаўся.

Пасьля тэлефонных кансультацыяў з начальствам супрацоўнікі ДАІ адпусьцілі Лябедзьку, не спрабаваўшы затрымаць яго сілай і адвесьці ў аддзяленьне.

Анатоль Лябедзька браў удзел у акцыі прадпрымальнікаў разам зь Міколам Статкевічам, Паўлам Севярынцам і іншымі палітыкамі. Адзін з актыўных удзельнікаў акцыі, Алесь Макаеў, павёў удзельнікаў акцыі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG