Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы дзень новага прэзыдэнта ЗША. Відэа, фота, жывы блог

Дональд Трамп заступіў на пасаду прэзыдэнта ЗША.

Жывая трансьляцыя праграмы «Настоящее время»:

Сайт Белага дому «зачысьцілі» ад спадчыны Абамы: зьніклі згадкі пра ЛГБТ і зьмены клімату

У Вашынгтоне праходзіць парад у гонар інаўгурацыі новага прэзыдэнта

Уся прамова Трампа + відэа асноўных фрагмэнтаў

Дональд Трамп: Амэрыка найперш!
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:43 0:00

Пратэсты супраць Трампа: параненыя паліцыянты і каля 100 арыштаваных

Якія першыя ўказы падпісаў новы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Першыя водгукі на інаўгурацыйную прамову Трампа:

«Гэтая прамова паказвае, што ў нас цяпер першы ў гісторыі прэзыдэнт-папуліст»

«Купляй амэрыканскае і наймай амэрыканцаў». 15 тэзісаў інаўгурацыйнай прамовы Трампа

Невялікі гістарычны рэкорд, які прынесла ўступленьне Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта. Цяпер у ЗША жывуць адначасова шэсьць прэзыдэнтаў — дзеючы (Трамп) і пяцёра былых: Джымі Картэр (гады знаходжаньня ва ўладзе 1977 — 1981), Джордж Буш-старэйшы (1989 г. — 1993), Біл Клінтан (1993 — 2001), Джордж Буш-малодшы (2001 — 2009) і Барак Абама (2009 — 2017).

Якую палітыку будзе праводзіць новая адміністрацыя? Які характар набудуць амэрыканска-расейскія адносіны? Чаго варта чакаць у дачыненьнях Беларусі з Злучанымі Штатамі? У «Трайным удары» гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш, кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і наш аглядальнік Валер Карбалевіч.

Прамова Трампа працягвалася 16 хвілінаў.

Трамп паўтарае свой лёзунг America First – гэта значыць «Амэрыка на першым месцы». Кажа, што ўсе рашэньні, у тым ліку і ў замежнай палітыцы, будуць грунтавацца на гэтым прынцыпе. «Я буду змагацца за вас і ніколі ня кіну вас, Амэрыка пачне зноў перамагаць, як ніколі раней. Мы вернем працу сабе, вернем абароненыя межы, наша багацьце і нашы мары».

Трамп у інаўгурацыйнай прамове: «Сёньня мы ня проста перадаём уладу ад адной адміністрацыі да іншай – сёньня ўлада перадаецца з Вашынгтону, акруга Калюмбія, у рукі народу...»

«Палітыкі квітнелі, істэблішмэнт абараняў сябе, а заводы зачыняліся. Іх посьпехі не былі вашымі посьпехамі,» — кажа новы прэзыдэнт і абяцае, што гэта зьменіцца.

«Мужчыны і жанчыны гэтай краіны больш ня будуць забытымі».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў прысягу і заступіў на пасаду. Тэкст прысягі зачытваў судзьдзя Вярхоўнага Суду ЗША Джон Робэртс.

Дональд Трамп прыняў прысягу і стаў 45-м прэзыдэнтам ЗША
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс прыняў прысягу і заступіў на пасаду. Тэкст прысягі зачытваў судзьдзя Вярхоўнага Суду ЗША Кларэнс Томас.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG