Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 11 студзеня могуць вызваліць амаль тры тысячы вязьняў


Турма на вул. Валадарскага ў Менску

Турма на вул. Валадарскага ў Менску

Закон «Аб амністыі некаторых катэгорыяў асобаў, якія ўчынілі злачынствы» ад 9 ліпеня 2012 года павінен быць выкананы да 11 студзеня 2013 году.

Дакумэнт набыў законную моц 11 ліпеня. Тэрмін яго рэалізацыі — шэсьць месяцаў з дня афіцыйнага публікаваньня. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі.

Апошнія дадзеныя аб хадзе амністыі МУС апублікавала ў сярэдзіне сьнежня 2012 году. Было разгледжана пытаньне аб выкарыстаньні амністыі ў дачыненні да 14.807 асуджаных (усяго на той момант падпадала пад амністыю 15.126 чалавек), якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўленьня волі. Начальнікамі папраўчых установаў закрытага тыпу вынесеныя рашэньні аб вызваленьні ад далейшага адбываньня пакараньня 2.877 чалавек. Прынята рашэньне аб скарачэньні тэрміну пакараньня на адзін год у дачыненьні да 5.714 асуджаных. Адмоўлена ў амністыі 6.216 зьняволеным.

На момант прыняцьця закону з папраўчых установаў закрытага тыпу меркавалася вызваліць прыкладна 2.180 зьняволеных, з папраўчых установаў адкрытага тыпу — каля 700.

XS
SM
MD
LG