Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканец прапусьціў празь сябе 1 млн вольт (ВІДЭА)


http://www.youtube.com/embed/ln47tUUJdMs?list=UURokSp8CGOuQO4R0F1RxRGg&hl=uk_UA

Як паведамляе Белсат, вядомы ілюзіяніст Дэйвід Блэйн (David Blaine) забраўся на калёну, аточаную сямю электрычнымі трансфарматарамі. Яе ўсталявалі на адным зь пірсаў у порце Ню-Ёрку.

Экспэрымэнт распачаўся 5 кастрычніка. 39-гадовы ілюзіяніст быў абаронены ад маланак, якія б’юць у яго з трансфарматараў, кальчугаю зь нержавейкі (яна важыць 12 кг) і шаломам зь візарам (ратуе вочы ад ультрафіялетавага выпраменьвання). На нагах у яго — чаравікі з жалезнаю падэшваю. Увесь гэты час Блэйм правядзе бязь ежы. Піць будзе праз адмысловую трубку.

Трук небясьпечны тым, што калі экспэрымэнтатар незнарок дакранецца «мэталічнаю» рукою да непрыхаванай часткі твару, ён атрымае моцны электрычны разрад.


Дзякуючы наўпроставай трансьляцыі праз інтэрнэт назіраюць за шоў ня толькі жыхары Ню-Ёрку. Тыя ж, хто прыйдзе на пірс, зможа асабіста адрэгуляваць напружаньне ў трансфарматарах. Кантраляваць сілу маланак можна таксама зь Лёндану, Пэкіну, Токіё і Сыднэю.


Блэйн спадзяецца, што ягонае шоу натхніць школьнікаў на вывучэньне фізыкі: тыя зразумеюць, што небясьпечныя ня вольты, а ампэры».

Кар’ера Блэйна: жыў пад зямлёю, вісеў над Тэмзаю


Цяперашні трук далёка ня першы ў кар’еры Блэйна. Гэтак у 1999 г. ён правёў тыдзень у шкляным саркафагу, закапаным на глыбіню два мэтры. У 2000-м — прастаяў 61 гадзіну ўнутры 6-тоннага ледзянога куба, у які паступала праз трубкі толькі паветра і вада. У 2002 г. амаль 35 гадзінаў прастаяў на калёне вышынёю 24 мэтры — бязь ежы, вады і сну. У 2003-м ілюзіяніст пражыў 44 дні ў плястыкавым празрыстым кубе, падвешаным над Тэмзаю ў Лёндане. А ў 2008 г. усталяваў новы сусьветны рэкорд, затрымаўшы дыханьне на 17 хв. і 4 сэк., будучы пагружаным у напоўненую вадою сфэру дыямэтрам каля 2,5 м.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG