Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: паводзіны Расеі падрываюць міжнародныя нормы


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША заявіў пра гэта на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Італіі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у аўторак, што паводзіны Расеі падрываюць міжнародныя нормы, і адкінуў любыя цьверджаньні аб тым, што ЗША якім-небудзь чынам ушчамляюць інтарэсы Расеі.

«Мы лічым, што Расея — вялікая, важная краіна з арміяй, якая саступае толькі нашай, і яна павінна быць часткай вырашэньня глябальных праблем, а ня часткай праблемы», — сказаў Абама, выступаючы на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы ў Белым доме.

«Аднак яе (Расеі — РС) паводзіны падрываюць міжнародныя нормы і правілы такім чынам, што гэта патрабуе рэакцыі з нашага боку», — сказаў Абама ў сувязі з расейскай агрэсіяй ва Ўкраіне і іншых дзеяньнях Масквы.

Любыя спэкуляцыі наконт таго, што адміністрацыя ЗША неправамернымі дзеяньнямі выклікала расейскую агрэсію або паквапілася на расейскія інтарэсы, памылковыя, падкрэсьліў Абама.

Раней у Белым доме прайшлі перамовы Абамы і Рэнцы, які стаў апошнім замежным лідэрам, які зрабіў афіцыйны візыт у Вашынгтон у пэрыяд прэзыдэнцтва Абамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG