Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары краін Эўразьвязу наведалі Курапаты


4 лістапада кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Эўрапейскага Зьвязу, акрэдытаваных у Менску, разам з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі наведалі ўрочышча Курапаты.

«Дыпляматы ўсклалі кветкі да шэрагу помнікаў, у тым ліку да Мэмарыяльнага крыжа і каменя на ўзгорку, якім пазначана месца, абранае беларускім урадам для ўсталяваньня помніка-напаміну аб трагічным лёсе забітых і пахаваных ва ўрочышчы людзей», — паведамляе Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.

Для дыпляматаў стала традыцыяй зьбірацца на Дзяды для ўшанаваньня памяці ахвяр таталітарных рэжымаў.

XS
SM
MD
LG