Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Беларусі завяла Твітэр — @USEmbBy


У твітэры зьявіўся афіцыйны акаўнт амбасады ЗША ў Беларусі. На ім публікуюць навіны са спасылкай на беларускія сайты, а таксама некаторыя падзеі з гісторыі адносінаў Беларусі і ЗША.

Адно з апошніх паведамленьняў — пра гадавіну візыту ў Беларусь прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў 1994 годзе, якая адзначаецца сёньня.

У твітэры ўжо прысутнічае брытанскі амбасадар у Беларусі @Bruce_Bucknell.

Ён вельмі актыўна піша пра розныя падзеі, а таксама адказвае на пытаньні простых беларусаў.

Беларускі МЗС таксама прысутнічае ў гэтай сацыяльнай сетцы: @belarusmid на расейскай і беларускай мовах і @belarusmfa — на ангельскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG