Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Амарын: «Разуменьня ўсё больш і больш паміж намі і МВФ»


Міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын сказаў журналістам, што падчас чарговай місіі МВФ беларускі бок будзе ініцыяваць абмеркаваньне пытаньня пра новую праграму.

Ён сказаў, што МВФ і Беларусь прыходзяць да ўсё большага паразуменьня:

«Разуменьня ўсё больш і больш паміж намі і МВФ».

Паводле Амарына, МВФ і Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця ў цэлым прапануюць падобныя меры:

«Глыбіня гэтых мераў і маштабы могуць быць іншыя».

Таксама Амарын паведаміў, што чарговы транш у 300 млн даляраў ад Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця можа паступіць у Беларусь у канцы чэрвеня або на пачатку ліпеня.

Першы транш гэтага крэдыту ў 500 млн даляраў паступіў у канцы сакавіка 2016 году, паведамляе БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG