Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алесь Мех запрасіў судзьдзяў ушанаваць паўстанцаў у Сьвіслачы


Алесь Мех

Алесь Мех

Суд Кобрынскага раёну пакараў штрафам у 10 базавых велічынь (1,5 мільёна рублёў) грамадзкага актывіста Алеся Меха за ўдзел ва ўшанаваньні паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Сьвіслачы.

Ушанаваньне памяці паўстанцаў кобрынскі судзьдзя Пётар Цімашэнка палічыў несанкцыянаванай масавай акцыяй.

У суд былі запрошаныя сьведкі-міліцыянты са Сьвіслачы

Алесь Мех: «Адзін зь міліцыянтаў казаў увогуле, што з нашага боку ніякага парушэньня закону ня бачыць. І ў сувязі з гэтым ён не прыняў да нас нейкіх папераджальных дзеяньняў».

Алесь Мех адзначыў, што ня лічыць ушанаваньне паўстанцаў нейкай несанкцыянаванай масавай акцыяй:

«Тут трэба глядзець па сутнасьці — гэта проста ўшанаваньне памяці паўстанцаў. І людзі зьяжджаюцца толькі з адной мэтай — успомніць гэтых герояў Беларусі, ускласьці кветкі ды аддаць ім даніну павагі. І туды, на мой погляд, павінна зьяжджацца ўся Беларусь — і кіраўнікі дзяржавы, і мясцовыя кіраўнікі ў тым ліку».

Пасьля паседжаньня Алесь Мех перадаў кобрынскім судзьдзям праз сакратара суду запрашэньне наведаць Сьвіслач і ўшанаваць паўстанцаў як самім, гэтак і з прадстаўнікамі грамадзкай супольнасьці.

Масавай акцыяй улады палічылі традыцыйнае ўшанаваньне памяці паўстанцаў Каліноўскага, якое адбылося 26 кастрычніка ў Сьвіслачы. Пасьля акцыі яе ўдзельнікаў з розных гарадоў пачала выклікаць міліцыя.

Дзясятак чалавек ужо атрымалі штрафы, яшчэ некалькі актывістаў яшчэ чакаюць суду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG