Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Танкачова просіць скараціць ёй забарону на ўезд у Беларусь


Алена Танкачова

Алена Танкачова

Праваабаронца Алена Танкачова накіравала зварот у ГУУС Менгарвыканкаму, у якім просіць скараціць ёй тэрмін забароны на ўезд у Беларусь, а таксама выключыць яе са сьпісу асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.

Пра гэта Танкачова паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Пасьля пазбаўленьня віду на жыхарства Алена Танкачова была выслана на тры гады зь Беларусі ў лютым 2015 году і цяпер жыве ў Вільні. Беларускія ўлады прынялі гэтае рашэньне на падставе адміністрацыйных правапарушэньняў, якія былі зьвязаныя пераважна зь перавышэньнем хуткасьці на аўтамабілі. Праваабаронцы мяркуюць, што Танкачова была выслана зь Беларусі, дзе пражыла каля 30 гадоў, за яе праваабарончую дзейнасьць.

У заяве Танкачова адзначае:

«Мая дачка, Дайнека Кацярына Паўлаўна (1995 года нараджэньня), зьяўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь па нараджэньні, студэнтка, ня замужам. Сумесна з бацькамі я маю ва ўласнасьці кватэру ў Менску, у якой да высылкі пражывала сумесна з дачкой».

Таксама Танкачова просіць пры разглядзе хадайніцтва ўлічыць, што яна абавязваецца «не зьдзяйсьняць ніякіх дзеяньняў супраць інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, грамадзкага парадку, абароны маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых асобаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG