Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купчына назвала Лукашэнку фасілітатарам


Алена Купчына

Алена Купчына

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў на сябе ролю «фасілітатара» ў менскіх перамовах па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.

Пра гэта намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына заявіла ў інтэрвію вугорскай газэце «Magyar Hirlap».

«Верагодна, менавіта таму Аляксандар Лукашэнка заслужыў авацыі ад дэпутатаў Рады на інаўгурацыі ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі ў Кіеве, і было відаць, што гэта зрабіла сур’ёзнае ўражаньне на прысутных там заходніх палітыкаў», — адзначыла Купчына.

Таксама яна выказала спадзяваньне, што аўтарытэтныя палітыкі ў ЭЗ «ужо зьнялі з нас брэнд „апошняга дыктатара Эўропы“».

«Менск вядзе прадказальную палітыку, адносна „Ўсходняга партнэрства“ мы не абяцаем больш, чым у рэальнасьці можам ажыцьцявіць», — адзначыла Купчына.

Фасілітатар — гэта чалавек, які спрыяе посьпеху групавой камунікацыі: адказвае за выкананьне працэдуры, рэглямэнту і г.д., у пэўнай ступені як бы дырыжыруе сустрэчай, дапамагаючы ўдзельнікам засяродзіцца на яе мэтах і зьмесьце.

XS
SM
MD
LG