Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прадукцыйнасьцю працы адстае ад разьвітых краінаў у 4-5 разоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь доляй высокатэхналягічных вытворчасьцяў адстае ад разьвітых краінаў у тры разы, узроўнем прадукцыйнасьці працы — у чатыры-пяць разоў.

Такія зьвесткі прыводзяцца ў дакладзе дырэктара Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытуту (НДЭІ) Міністэрства эканомікі Аляксандра Чарвякова, апублікаваным у апошнім нумары «Эканамічнага бюлетэню», паведамляе БелаПАН.

Чарвякоў канстатуе, што «дырэктыўнае крэдытаваньне і дзяржпадтрымка абмежаванай колькасьці прадпрыемстваў, стварэньне для іх „цяплічных“ умоў не стымулявала іх да павышэньня аддачы ад укладзеных сродкаў і росту канкурэнтаздольнасьці». Акрамя таго, у Беларусі «захоўваліся невысокі інавацыйны складнік эканомікі і нізкая аддача ад інвэстыцыяў». Як вынік, галіновая структура ня зьведала істотных зьменаў, «таму эканоміка засталася высоказатратнай і нізкатэхналягічнай».

«У 2015 годзе ў прамысловасьці доля высокатэхналягічнага сэктару склала 3,2%, а нізкатэхналягічных вытворчасьцяў — больш за 33%. У той жа час у Нямеччыне доля высокатэхналягічнага сэктару перавышае 9%, Францыі і ЗША — 13%. У выніку адзначаецца амаль трохразовае адставаньне ад узроўню разьвітых краінаў доляй высокіх тэхналёгіяў і 4-5-разовае —узроўнем прадукцыйнасьці працы ў прамысловасьці», — гаворыцца ў дакладзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG