Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кобрыні Аляксандру Меху прысудзілі 7 сутак арышту


Аляксандар Мех

Аляксандра Меха зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Кобрыні, якое адбылося 18 сакавіка.

Кобрынскі судзьдзя Вадзім Здановіч прысудзіў грамадзкаму актывісту Аляксандру Меху 7 сутак арышту.

Як кажа берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, тады ў Кобрыні фактычна не адбылося ніякай акцыі, а спадар Мех проста гутарыў зь людзьмі:

«Як такога і мерапрыемства ня было, але ён быў на плошчы, таму і быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Я лічу, што падставаў караць тут няма, таму што права на мірны сход гарантаванае Канстытуцыяй і міжнародным правам. Усе гэтыя пакараньні — незаконныя і служаць толькі для таго, каб запалохаць беларускае грамадзтва».

У часе акцыяў пратэсту ў Менску Аляксандар Мех паведамляў карэспандэнту Свабоды, што каля ягонай хаты цэлымі днямі дзяжурылі міліцэйскія машыны, «каб не дапусьціць яго выезду ў Менск».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG