Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Надсана пахаваюць 29 красавіка ў Лёндане


Аляксандар Надсан

Аляксандар Надсан

У гэты ж дзень у Менску ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены адбудзецца памінальная служба.

Пахаваюць айца Аляксандра Надсана ў Лёндане. Пахавальная служба адбудзецца ў царкве Сьвятой Марыі ва Ўсходнім Фінчлі. Пра гэта паведамляе беларуская грэка-каталіцкая газэта «Царква».

Труну зь целам спачылага айца Аляксандра Надсана выставяць для разьвітаньня ў Марыян Хаўз напярэдадні, 28 красавіка.

Апостальскі візытатар для беларусаў-католікаў у замежжы а. Аляксандар Надсан знойдзе свой апошні спачын на найвялікшых у Вялікабрытаніі што да колькасьці пахаваньняў могілках сьвятога Панкрата ў Лёндане. Там пахаваныя беларускі грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч, архімандрыт Леў Гарошка, айцец Язэп Германовіч, айцец Тамаш Падзява, айцец Фелікс Журня, айцец Кастусь Маскалік, а таксама і іншыя беларускія дзеячы.

Айцец Аляксандар Надсан памёр у Лёндане 16 красавіка.

Царква Сьвятой Марыі
Царква Сьвятой Марыі

XS
SM
MD
LG