Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандра Алесіна затрымалі ў кавярні разам з дыпляматам эўрапэйскай краіны


Аляксандар Алесін

Аляксандар Алесін

Сваякі журналіста апавялі Радыё Свабода пра падрабязнасьці затрыманьня і дэталі абвінавачаньня.

«Самае страшнае, што ў дыплямата, якога затрымалі разам зь ім (Аляксандрам Алесіным — РС), былі знойдзеныя нейкія сакрэтныя дакуманты. Цяпер следзтва высьвятляе, ці ён (Алесін — РС) перадаў гэтыя дакуманты. А калі ён, то адкуль узяў», — паведамілі сваякі.

Яны перакананыя, што Аляксандар ня мог мець гэтыя дакуманты. Ён заўжды працаваў толькі зь легальнымі крыніцамі.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі выставіў Аляксандру Алесіну абвінавачаньне па артыкуле 356 «Здрада дзяржаве» і 356.1 «Выдача дзяржаўнай тайны замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж».

Па гэтым артыкуле прадугледжаны тэрмін зьняволеньня ад 7 да 15 гадоў.

Разам з Алесіным абвінавачваецца дыплямат адной з краін. Аляксандар Алесін не зьяўляецца асноўным фігурантам справы.

Паводле адваката, цягам месяца будуць праводзіцца сьледчыя дзеяньні, і Алесін застанецца пад вартай«.

Сваякам ня кажуць, дзе знаходзіцца журналіст, але яны мяркуюць, што гэта сьледчая турма КДБ, «амэрыканка». У сустрэчы з Алесіным ім пакуль адмовілі.

Сваякі паведамілі, што рыхтуецца хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня для Аляксандра Алесіна ў сувязі са станам здароўя.

Аляксандар Алесін быў затрыманы 26 ці 27 лістапада — КДБ дакладнага дня не паведамляе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG