Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў, якія выявілі пратэрмінаваны тавар у краме, апраўдалі


Рыгор Грык (справа) і Аляксандар Вайцешык у судзе

Рыгор Грык (справа) і Аляксандар Вайцешык у судзе

У Баранавічах скончыўся судовы працэс над Рыгорам Грыкам і Аляксандрам Вайцешыкам, якіх вінавацілі ў хуліганстве ў краме ў той час, калі яны выявілі там пратэрмінаваны тавар.

У выніку разьбіральніцтва актывісты былі апраўданыя. Суд ня ўгледзеў у іх дзеяньнях правапарушэньня.

20 і 22 сьнежня Рыгор Грык з Аляксандрам Вайцешыкам выявілі пратэрмінаваны тавар у краме Mart Inn. Актывісты выклікалі міліцыю, якая зафіксавала няякасны тавар.

Адміністрацыя крамы напісала на актывістаў заявы ў міліцыю, паводле якіх былі складзеныя пратаколы, што Грык з Вайцешыкам «з хуліганскіх перакананьняў, выказваючы яўную непавагу да грамадзтва, перагарадзілі праход паміж касамі вазочкам, чым учынілі наўмысныя дзеяньні, якія парушаюць спакой грамадзянаў».

Як апавёў Свабодзе Рыгор Грык, ён задаволены вынікам суду і не разумее, навошта прадстаўнікі адміністрацыі крамы марнавалі час на беспэрспэктыўную справу:

«5 разоў яны хадзілі на суды, па 3-4 гадзіны трацілі. Навошта ім было зьвязвацца? Прыйшло сёньня шмат людзей — каля 15 чалавек — каб нас падтрымаць. Дзякуй Богу, судзьдзя сказала, што не знаходзіць у нашых дзеяньнях парушэньня.»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG