Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер запытаць «масіўны бюджэт» для ўзброеных сілаў краіны. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў пятніцу на Канфэрэнцыі кансэрватыўных палітычных дзеяньняў. Аб якім пэрыядзе часу ідзе гаворка, аэмрыканскі прэзыдэнт не ўдакладніў.
Трамп заявіў пра намер умацаваць і істотна мадэрнізаваць амэрыканскія войскі. Паводле яго, гэта можа стаць адным з самых вялікіх нарошчваньняў вайсковых сілаў у гісторыі Злучаных Штатаў.
Абаронны бюджэт Злучаных Штатаў складае больш за 500 мільярдаў даляраў і перавышае сукупныя выдаткі на абарону такіх краін, як Кітай, Расея, Саудаўская Арабія і Вялікабрытанія.
У пачатку лютага міністор абароны ЗША Джэймс Мэтыс заявіў пра неабходнасьць перагляду ваеннага бюджэту ЗША на 2017 год, каб забясьпечыць гатоўнасьць амэрыканскіх вайскоўцаў супрацьстаяць экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава».