Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Літвы: крок для паляпшэньня адносін — дэмакратычныя выбары ў Беларусі


Альгірдас Буткявічус
Альгірдас Буткявічус

Наступным крокам для далейшага паляпшэньня адносін паміж Вільняй і Менскам павінна стаць правядзеньне ў Беларусі дэмакратычных выбараў.

Пра гэта заявіў БелаПАН прэм’ер-міністар Літвы Альгірдас Буткявічус.

Ён адзначыў, што палітычныя адносіны дзвюх краін разьвіваюцца «нармальна».

«У нас асаблівае стаўленьне да Лукашэнкі, але мы суседзі і імкнёмся зрабіць адносіны больш добрымі», — сказаў Буткявічус.

Літоўскі прэм’ер таксама «вельмі задаволены», што прадстаўнікі ЭЗ прыкладалі намаганьні для ўрэгуляваньня канфлікту ва Украіне ў рамках менскіх перамоваў у «нармандзкім фармаце».

«Пытаньне рэалізацыі менскіх пагадненьняў вельмі цяжкае, трэба пачакаць да 15 лютага, калі павінна пачаць дзейнічаць дамоўленасьць аб спыненьні агню», — сказаў ён.

Буткявічус выказаў спадзяваньне, што неўзабаве сытуацыя будзе ўрэгуляваная, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG