Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч: Беларускія апазыцыянэры грызуцца паміж сабой і высьвятляюць, хто агент КГБ


У інтэрвію часопісу «Кніжкі» — дадатку «Газэты Выборчай» — ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч распавяла сваё стаўленьне да цяперашняй сытуацыі ў Беларусі і апазыцыі. Інтэрвію зьмешчана ў друкаванай вэрсіі выданьня. Пераклад на беларускую мову Радыё Свабода.

«Кажуць, што жыцьцё ў расеі праходзіць паміж баракам і бардаком. Лукашэнка ў сваёй дзяржаве затрымаў час. Яму ўдалося гэта дзякуючы свайму таленту прадаваць геаграфічнае становішча ці то Эўропе, ці то Расеі. У Беларусі, нягледзячы на рынкавы фасад, пануе сацыялізм», — кажа Сьвятлана Алексіевіч.

Паводле ляўрэаткі, у беларускай апазыцыі бракуе моцных духам людзей:

«Справа ў тым, што нашыя апазыцыянэры, гэтаксама як і іх калегі ў постсавецкіх краінах, ня ўмеюць адкрыта і проста размаўляць зь людзьмі, пераканаць іх, захапіць. А чаму так? Думаю, таму што ў апазыцыю не прыходзяць моцныя духам і розумам людзі. Гэта асяродзьдзе добрых людзей, які шмат пакутавалі, шмат год сядзелі ў турмах, але гэта не асобы, на якіх разьлічвае грамадзтва. Улады нават ня мусяць іх дабіваць, бо яны і так ляжаць, грызуцца паміж сабой, губляюць сілы на высьвятленьне, хто быў агентам КГБ, а хто кладзе ў кішэню грошы з-за мяжы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG