Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Аляксандар Ільіч Ярашук нарадзіўся 16 лістапада 1951 году ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Мае дзьве вышэйшыя адукацыі: у 1974 годзе скончыў Курскі сельскагаспадарчы інстытут па спэцыяльнасьці навуковец-аграном; у 1990 годзе — Менскую вышэйшую партыйную школу па спэцыяльнасьцях палітоляг і сацыёляг.

Працоўную дзейнасьць пачаў у 1974 г. аграномам у саўгасе імя Дзімітрава Камянецкага раёну. У 1975–76 гг. служыў у войску. У 1976–80 гг. працаваў галоўным аграномам саўгаса «Жабінкаўскі» (Жабінкаўскі раён, Берасьцейская вобласьць); 1980–82 гг. — намесьнік старшыні калгасу «Прамень» Жабінкаўскага раёну. У 1982–84 гг. кіраваў сельгасаддзелам Жабінкаўскага райкаму КПБ. 1984–85 гг. — інструктар Берасьцейскага абкаму КПБ, 1985–1986 — інструктар ЦК КПБ. 1986–91 гг. — першы сакратар Клецкага райкаму КПБ. У 1991 годзе загадваў аддзелам аграрнай палітыкі ЦК КПБ. У 1991–96 гг. — намесьнік начальніка глаўка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 1996–98 гг. — першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму. 1998–99 гг. — старшыня Менскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў. У 1999 узначаліў Беларускі прафсаюз працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. З 2002 году — старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).

Жанаты, мае трох сыноў, унучку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG