Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі людзей загінулі ў выніку новых бамбаваньняў Алепа


Жыхары Алепа пасьля авіяўдару
Жыхары Алепа пасьля авіяўдару

У кантраляваных паўстанцамі раёнах Алепа ў выніку інтэнсіўных паветраных удараў і артылерыйскіх абстрэлаў, што адбыліся 19 лістапада, загінулі дзясяткі людзей.

Сырыйская група маніторынгу правоў чалавека, што знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі, паведамляе, што 48 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, былі забітыя ў Алепа.

Назіральнікі паведамляюць, што такім чынам колькасьць людзей, забітых у выніку бамбаваньня Алепа і прылеглых раёнаў, за апошнія пяць дзён узрасла да 180, у тым ліку 97 чалавек у абложаных усходніх раёнах гораду. Пад паветраныя ўдары і абстрэлы таксама патрапілі бальніцы ва ўсходняй частцы Алепа, праз гэта ўсе мэдычныя ўстановы ў раёне перасталі дзейнічаць.

Дарадца па нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта ЗША Сюзан Райс заявіла, што Злучаныя Штаты «самым рашучым чынам» асуджаюць апошнія паветраныя ўдары па бальніцах і заклікала Расею, саюзьніка прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, прыняць меры, каб пакласьці канец гвалту.

Міністар замежных спраў Брытаніі Барыс Джонсан напісаў у твітэры, што паветраныя ўдары на цывільныя аб'екты былі, як ён выказаўся, «ванітнымі», і заклікаў вярнуцца да дыпляматыі.

Сырыйскія ўрадавыя войскі пачалі новы наступ супраць паўстанцаў у Алепа 15 лістапада, каб вярнуць сабе ўвесь горад.

Зь сярэдзіны 2012 года кантроль над горадам падзелены паміж войскамі ўрада на захадзе і паўстанцамі на ўсходзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG