Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вашы пытаньні адказваў шматгадовы лідэр беларускай грамады ў Іркуцку (Расея) Алег Рудакоў.

Алег Рудакоў нарадзіўся ў полацкай вёсцы Бязьдзевічы ў 1968 годзе. Скончыўшы школу ў Беларусі, паступіў у ваеннае вучылішча ў Цюмені, якое скончыў у 1989 годзе. Праслужыў у войску афіцэрам 5 гадоў, па стану здароўя звольніўся з войска. Скончыў эканамічны факультэт Іркуцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту і гістфак Іркуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1996-м стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Яно найбуйнейшае сярод сарака нацыянальна-культурных утварэньняў у рэгіёне і адно з найлепшых у Расеі сярод беларускіх. Сёлета 27 красавіка вырашыў сысьці з пасады старшыні, бо ўбачыў, што падрыхтаваная моладзь, якая можа праявіць сваю актыўнасьць.

Працуе памочнікам дэпутата заканадаўчага сходу Іркуцкай вобласьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG