Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задайце пытаньне Алегу Манаеву

Нарадзіўся ў 1952-ым годзе. У 1969 годзе скончыў сярэднюю школу ў Менску, у 1974-ым — факультэт журналістыкі БДУ. У 1974-1976 — служыў у Савецкай Арміі (камандзір танкавага ўзводу).

Малодшы, затым старшы навуковы супрацоўнік Сэктара прыкладной сацыялёгіі БДУ. З 1984-га году — загадчык сэктару, на працягу 20 гадоў, аж да адкрыцьця катэдры сацыяльнай камунікацыі ў траўні 1999 г., кіраваў Групай па вывучэньні масавай камунікацыі.

У 1981 годзе скончыў асьпірантуру БДУ (завочна) па спэцыяльнасьці «Прыкладная сацыялёгія».

У студзені 1983 ў Савеце БДУ абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Уключэньне асобы ў сфэру уплыву сродкаў масавай інфармацыі» (па спэцыяльнасьці «Прыкладная сацыялёгія», навуковы кіраўнік прафэсар Давідзюк.

У 1991 годзе скончыў дактарантуру БДУ (вочна) па спэцыяльнасьці «Сацыялёгія.
У сьнежні 1991 годзе ў Савеце БДУ абараніў доктарскую дысэртацыю «Мэтадалягічныя праблемы дасьледаваньня эфэктыўнасьці сродкаў масавай інфармацыі» (па спэцыяльнасьці «Сацыяльныя і палітычныя працэсы», навуковы кансультант прафэсар Грушын.

Зь верасьня 1992 — Прафэсар катэдры сацыялёгіі, з мая 1999 — Катэдры сацыяльнай камунікацыі БДУ.

На працягу некалькіх гадоў працаваў запрошаным прафэсарам і дасьледнікам у многіх унівэрсытэтах ЗША (у тым ліку па праграме Фулбрайта), Канады, Бразыліі і Эўропы.

У лютым 1992 разам са сваімі аднадумцамі заснаваў і ўзначаліў першы ў Беларусі недзяржаўны навукова-дасьледчы цэнтар — Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), які атрымаў шырокую вядомасьць у краіне і за мяжой. НІСЭПД быў ліквідаваны Вярхоўным Судом Беларусі ў 2005 годзе і з таго часу вымушаны працаваць з-за мяжы — зарэгістраваны ў Літве.

Апублікаваў каля 190 навуковых тэкстаў па праблемах мэдыяў, камунікацыі і дэмакратыі, грамадзянскай супольнасьці і палітычнага працэсу. Апублікаваў (у якасьці аўтара або рэдактара (сурэдактара) 19 манаграфій і зборнікаў .

Жанаты, мае сына, дачку і ўнука.

Пракамэнтаваць онлайн-канфэрэнцыю можна тут

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG