Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майк Пампэо зацьверджаны дырэктарам ЦРУ


Майк Пампэо
Майк Пампэо

Верхняя палата Кангрэсу ЗША зацьвердзіла кандыдатуру 53-гадовага Майка Пампэо на пасаду дырэктара Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня. За кансэрватыўнага рэспубліканца, які прадстаўляў у ніжняй палаце штат Канзас, прагаласавалі 66 сэнатараў, супраць — 32.

Пампэо ўзначаліць вядучую амэрыканскую выведную ўстанову ў пэрыяд эскаляцыі міжнароднай напружанасьці, спароджанай агрэсіўнымі дзеяньнямі Расеі і Кітаю, ядзернымі амбіцыямі Паўночнай Карэі і актывізацыяй ісламскага тэрарызму, які ўвасабляе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Амэрыканская прэса адзначае, што на новым дырэктару ЦРУ ляжыць яшчэ адна цяжкая задача: наладзіць нармальныя працоўныя ўзаемаадносіны Трампа з выведніцкай супольнасьцю. Штодзённыя выведбрыфінгі пачыналіся для абранага прэзыдэнта неўзабаве адразу пасьля выбараў, але Трамп на іх амаль не зьяўляўся. Ён таксама катэгарычна адхіліў высновы спэцслужбаў, што Расея дапамагала яму ў ходзе выбарчай кампаніі і нават абвінаваціў іх у імкненьні ачарніць і дыскрэдытаваць яго як прэзыдэнта.

«Я падзяляю думку выведніцкай супольнасьці, што мэта расейскіх хакераў складалася часткова ў аказаньні садзейнічаньня прэзыдэнцкай кампаніі Трампа», — заявіў Майк Пампэо на сэнацкіх слуханьнях. Ён падкрэсьліваў таксама, што адмовіцца выконваць распараджэньне свайго шэфа, калі той раптам выкажацца за аднаўленьне такіх жорсткіх мэтадаў допыту тэрарыстаў, як імітацыя ўтапленьня, што кваліфікуецца цяпер дзейным заканадаўствам як катаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG