Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Re1ikt сабраў грошы на новы альбом за тыдзень


Re1ikt
Re1ikt

У кампаніі на сайце Talaka.by набралася сума ў 1000 рублёў, патрэбная для выданьня новага альбому пад назвай «Куфар» беларускага гурту Re1ikt.

Грошы пералічвалі ня толькі беларусы, але і замежнікі. Ад старту кампаніі прайшло сем дзён, але кампанія працягнецца яшчэ адзінаццаць. Грошы, атрыманыя звыш сумы, музыкі абяцаюць пусьціць на здымкі кліпа, жывую прэзэнтацыю альбома і запіс наступнага дыска.

За 5 беларускіх рублёў можна замовіць лічбавую вэрсію альбома, за 10 рублёў — CD з бонусамі. Розныя падарункі прапануюцца і за іншыя сумы, у тым ліку за 100 рублёў прапануецца прыватны канцэрт гурту.

Кружэлку запісвалі ў Польшчы. Музыкі абяцаюць, што яна атрымалася «такой жа лірычнай і атмасфэрнай», як мінулая. Прэзэнтацыя новага праекту пройдзе ў Менску 10 сьнежня. Найбліжэйшы выступ гурту — 8 кастрычніка на менскім фэстывалі «Рок за жыцьцё», на якім музыкі выступаюць супраць сьмяротнага пакараньня.

Папярэдні альбом «Лекавыя травы», выдадзены ў канцы 2015 году, прынёс гурту Re1ikt прэміі Rock Profi «Альбом году» і «Артыст году», узнагароды ад штатных і народных экспэртаў прэміі Experty.by, прэмію «Альбом году» на фэсьце «Даём рады». Альбом назваў любімым у бягучым годзе амэрыканскі тэлевядоўца Мэт О’Донэл.

Re1ikt таксама запісаў у 2016 годзе гімн футбольнага клюбу «Крумкачы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG