Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанцы прысвоілі званьне Героя Ўкраіны і ўручылі ордэн «Залатая Зорка»


Карыкатура Яўгена Алейніка
Карыкатура Яўгена Алейніка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўручыў надзеі Саўчанцы ордэн «Залатая Зорка» Героя Ўкраіны.

«Дзякуй маці, дачакалася. Дзякуй сястры, што змагалася. Не было б у мяне такі сястры, я б памерла. Дзякуй народу Ўкраіны і ўсяму сьвету.
Я вам скажу, што народ — гэта вялікая сіла. Калі б народ не гаварыў, то палітыкі бы нічога не рабілі. Нас пачуюць, таму што мы ўкраінцы. Мы за гэта аддалі жыцьцё, і не адно.

Я дзякую ўсім хлопцам і дзяўчатам, якія засталіся жывыя, і тым, хто памер за нашу Украіну. Я прашу прабачэньня, што я яшчэ жывая. Але я заўсёды гатовая пайсьці ў бой да пераможнага канца. Украіна павінна быць, быць, нягледзячы ні на чыю гнілую душу і хворую галаву», — заявіла Саўчанка ў адміністрацыі прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG