Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп правёў сустрэчу з супрацоўнікамі ЦРУ


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп наведаў штаб-кватэру Цэнтральнага разьведнага ўпраўлення (ЦРУ), адной са спэцслужбаў, зь якой у яго ў мінулым ўзьнікалі непаразуменьні. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Выступаючы перад супрацоўнікамі ЦРУ, ён не шкадаваў камплімэнтаў на адрас гэтага ведамства, аўдыторыя неаднаразова суправаджала ягоныя словы воплескамі.

Сярод галоўных задачаў спэцслужбаў Трамп назваў барацьбу зь міжнародным тэрарызмам. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што працу трэба будзе рабіць хутка, без прамаруджваньня.

Прэзыдэнт Трамп таксама выказаў упэўненасьць, што Сэнат зацьвердзіць унесеную ім кандыдатуру Майка Пампэо на пасадзе дырэктара ЦРУ. Дэмакратам у Кангрэсе ўдалося дамагчыся перанясеньня на панядзелак разгляду гэтага пытаньня. Рэспубліканскія заканадаўцы асудзілі перанос і адзначылі, што ў выніку агенцтва засталося без кіраўніцтва ў гэтыя выходныя.

Раней Трамп крытычна выказваўся з нагоды працы ЦРУ і іншых выведных службаў у сувязі зь іх заявамі аб датычнасьці Расіі да хакерскіх нападаў падчас выбараў у ЗША. На працягу некалькіх апошніх тыдняў Трамп абвінавачваў спэцслужбы ў працёку недакладнай інфармацыі, нібыта Масква зьбірала кампрамат на яго. Гэта прывяло да даволі рэзкай завочнай палемікі паміж цяперашнім прэзыдэнтам і былым дырэктарам ЦРУ Джонам Брэнанам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG