Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актора Бародзіча пачнуць судзіць 23 лютага


Арцём Бародзіч

Арцём Бародзіч

Судовы працэс над акторам Купалаўскага тэатру Арцёмам Бародзічам пачнецца ў Кастрычніцкім судзе Менску 23 лютага.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў Кастрычніцкім судзе. Актора абвінавачваюць паводле 2 часткі 328 артыкула Крымінальнага кодэксу — за дзеяньні з наркатычнымі сродкамі з мэтай збыту. Арцёму Бародзічу пагражае да 8 год зьняволеньня.

Арцём Бародзіч ня грае ў спэктаклях тэатру з 25 студзеня, калі быў арыштаваны. Як купалаўцы паставіліся да таго, што здарылася з калегам?

«Зь вялікім сумам усё гэта ўспрынята ў калектыве. Арцёма, канечне, пастараліся замяніць у пастаноўках, у якіх ён быў задзейнічаны. Дагэтуль гэта вырашаецца, але вельмі складана, бо ён выдатны актор і цалкам замяніць яго немагчыма. Вельмі шкадуюць яго ўсе. Ніхто ня думаў, што можа быць такое. Магчыма, яму дапаможа наш нейкі зварот, і прысуд ня будзе такі жорсткі?» — выказаўся актор тэатру, які прасіў не называць ягонага імя.

Паводле зьвестак, якія трапілі ў друк, некалькі гадоў таму Арцём Бародзіч ужо прыцягваўся да судовай адказнасьці за незаконнае захоўваньне марыхуаны.

XS
SM
MD
LG