Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Independent. Аўтары пэтыцыі перакананыя, што «дзеяньні Расеі ў Сырыі выразна кантрастуюць зь яе рытарычнымі заявамі аб прыхільнасьці да правоў чалавека».
У пэтыцыі таксама гаворыцца, што вэта Расеі як сталага чальца Рады Бясьпекі ААН на рэзалюцыі з патрабаваньнем спыніць агонь у Алепа і яе падтрымка авіяўдараў па Алепа не адпавядаюць прынцыпам і мэтам Рады правоў чалавека ААН.