Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя памяці Ігара Пцічкіна пад сьценамі турмы

Удзельнікаў акцыі затрымалі па дарозе да Валадаркі. Сярод затрыманых былі журналісты Радыё Свабода і «Нашай Нівы». Усяго затрымалі больш за 10 чалавек.


Коратка

Міліцыя сарвала акцыю памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА № 1 пры нявысьветленых абставінах. Затрыманых журналістаў выпусьцілі днём. Цяжарную сястру Ігара Пцічкіна Ірыну Мірановіч вызвалілі а 17:30, яшчэ зь дзясятак затрыманых — бліжэй да 20-й гадзіны. Ім уручылі позвы ў суд. Затрыманы праваабаронца Андрэй Бандарэнка і яшчэ некалькі затрыманых па стане на 20:00 застаюцца ў пастарунку.
16:43 15.9.2013
БелаПАН
Паводле ўдакладненых звестак, 14 верасьня ў Менску былі затрыманы 18 удзельнікаў акцыі ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Як паведаміў Андрэй Бандарэнка, 13 удзельнікаў акцыі затрымалі каля сьледчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага, пяцёх (без уліку журналістаў) — на вуліцы Няміга. Першую групу затрыманых, у ліку якіх быў Бандарэнка, даставілі ва УУС Маскоўскага раёна, другую — у Цэнтральнае РУУС. Паводле інфармацыі Бандарэнкі, з Цэнтральнага РУУС у ЦІП дастаўлены Аляксандр Гаўрыш, Сяргей Яўменаў, Ігар Коваль і Віктар Катлянік. Яшчэ адзін удзельнік акцыі, прозьвішча якога пакуль невядомае, быў дастаўлены ў ЦІП з Маскоўскага РУУС. Суды над затрыманымі, хутчэй за ўсё, пройдуць 16 верасьня.
20:52 14.9.2013
Зь міцэйскага пастарунку выпусьцілі кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнку.
19:37 14.9.2013
З Маскоўскага РУУС выпускаюць затрыманую моладзь і маці Ігара Пцічкіна Жанну — аказалася, што ў пастарунку ўтрымлівалася каля дзясятка чалавек, якія зьбіраліся ўзяць удзел у акцыі памяці. На ўсіх складзеныя пратаколы і ўручаныя павесткі ў суд Маскоўскага раёну на 16 верасьня. Іх вінавацяць у парушэньні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях: удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнку паабяцалі выпусьціць праз адну-дзьве гадзіны.
18:51 14.9.2013
У Маскоўскім РУУС адмаўляюць, што ў іх знаходзяцца затрыманыя. Там дзяжураць прадстаўнікі «Плятформы», якія сьцьвярджаюць, што паводле іх крыніцаў, Андрэй Бандарэнка знаходзіцца менавіта там. Няма зьвестак і пра маці Ігара Пцічкіна Жанну Пцічкіну, якая таксама зьбіралася на акцыю.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG